22 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны 105-годдзю (21 кастрычніка) з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка, паэта, празаіка і журналіста Івана Муравейкі.
Выхаванцы сярэдняй групы пазнаёміліся з творам «Адмарозіў лапкі». Дзеці старшай групы чыталі і абмяркоўвалі «Акраец хлеба», а таксама кароткія гульнявыя вершы і казкі пісьменніка: «Кошка і мышка», «Алесь», «Восенню ў садзе», «Жмуркі з коткай Муркай» і «Андрэйка».
Творы Івана Муравейкі — добрыя, дасціпныя і зразумелыя дзецям. Яны дапамаглі выхаванцам бліжэй пазнаёміцца з беларускай літаратурай і яе героямі. Увагу дзяцей таксама прыцягнулі зборнікі для сямейнага чытання «Вось якія мы», «Сняжынкі-смяшынкі» і «Сем колераў вясёлкі».
Падчас сустрэчы дзеці слухалі творы, разглядалі кнігі і дзяліліся ўражаннямі. Тэматычны дзень дапамог выхаванцам бліжэй пазнаёміцца з беларускай літаратурай і творчасцю Івана Муравейкі.
Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.